19 снежня 2025, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Інданезіі загарэўся паром з сотнямі пасажыраў

1
Каля Інданезіі загарэўся паром з сотнямі пасажыраў

Людзі скакалі ў мора.

У Інданезіі ратавальнікі эвакуавалі больш за 560 чалавек з пасажырскага парома KM Barcelona 5. Ён успыхнуў у моры недалёка ад правінцыі Паўночны Сулавесі, паведамляе АР.

Паводле афіцыйных звестак, загінулі тры чалавекі, яшчэ дваіх удалося выратаваць, нягледзячы на тое, што іх спачатку лічылі мёртвымі.

Пажар пачаўся каля поўдня ў нядзелю, калі паром накіроўваўся з порта Мелангуане ў Манада - сталіцу правінцыі. Судна выконвала звычайны маршрут.

Сярод выратаваных - немаўля узростам два месяцы, якому ў лякарні прачысцілі лёгкія ад марской вады.

Першы адмірал Фрэнкі Пасуні Сіхамбінг паведаміў, што ў выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі карабель берагавой аховы, шэсць выратавальных суднаў і некалькі надзіманых лодак.

Да выратавання таксама далучыліся мясцовыя рыбакі, якія знаходзілі пасажыраў у выратавальных камізэльках проста ў адкрытым моры.

На відэа з месца здарэння відаць, як людзі ў паніцы скачуць у ваду, пакідаючы ахопленае агнём судна. Над караблём падымаўся густы чорны дым.

Аперацыя пошуку і выратавання трывае. Паведамленняў пра зніклых без вестак пакуль няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках