19 снежня 2025, Пятніца, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драгічыне ў рыбака выбухнула лодка

10
У Драгічыне ў рыбака выбухнула лодка

Мужчына цудам выжыў.

Удзень 20 ліпеня мужчына рыбаліў з лодкі на вадасховішчы ў Драгічыне. Раптам у яго лопнула частка плывучага сродку і рыбак апынуўся ў вадзе. Выратавалі яго работнікі таварыства выратавання на вадзе, піша «Драгічынскі веснік».

Удзень 20 ліпеня 34-гадовы жыхар Драгічына лавіў рыбу з гумавай лодкі на вадасховішчы.

«У працэсе рыбалкі выбухнуў адзін з надзіманых балонаў лодкі. Апынуўшыся ў вадзе, мужчына пачаў клікаць на дапамогу», - расказалі ў ТВНВ.

Да выратавальнага паста было 500 метраў. Работнік таварыства выратавання на вадзе выратаваў мужчыну і даставіў на бераг.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках