У акупаваным Данецку ваду будуць даваць раз на тры дні
18- 21.07.2025, 9:54
- 8,516
Сітуацыя крытычная.
Акупацыйная "ўлада" псеўдарэспублікі "ДНР" абвясціла аб крытычнай сітуацыі з пастаўкамі вады ў рэгіёне і заклікала жыхароў эканоміць і спажываць менш. У акупаваных Данецку, Макееўцы, Ілавайску і іншых захопленых населеных пунктах Данеччыны ваду будуць уключаць раз на два-тры дні па некалькі гадзін.
Адпаведную заяву зрабіў выканаўца абавязкаў старшыні ўрада ДНР Андрэй Чарткоў. У сваім Telegram-канале ён апублікаваў відэазварот, у якім паскардзіўся, што ўзровень запасу вады на захопленых Расеяй тэрыторыях Данеччыны “ўпаў да крытычнай адзнакі”.