Еўрапарламент выставіў ультыматум Грузіі
3- 20.07.2025, 16:42
- 7,410
Тбілісі павінен выканаць пэўныя ўмовы дзеля пачатку ўступу ў ЕЗ.
Грузія не зможа стаць сябрам Еўразвяза, пакуль яе ўлады не зменяць “аўтарытарны курс”, гаворыцца ў заяве Еўрапарламента. У Бруселі падкрэслілі, што шлях краіны ў садружнасць "фактычна прыпынены да правядзення сумленных выбараў".
"Еўрапарламент не прызнае цяперашні ўрад Грузіі", але працягвае падтрымліваць народ рэспублікі, дадалі там.
Унутрыпалітычная сітуацыя ў Грузіі і адносіны краіны з ЕЗ абвастрыліся пасля парламенцкіх выбараў у кастрычніку 2024 года, на якіх атрымала перамогу кіруючая партыя "Грузінская мара" з 53,93% галасоў. Апазіцыя абвінаваціла супернікаў у фальсіфікацыях і адмовілася прызнаваць вынікі выбараў, а 28 лістапада ўлады прыпынілі працэс еўраінтэграцыі, што справакавала масавыя пратэсты. Акцыі жорстка падаўлялі сілавікі, выкарыстоўваючы слёзатачывы газ і вадамёты. Былі затрыманыя сама меней 400 чалавек, падлічвала Transparency International Georgia.