NSJ: Расеі не варта так «гуляць» з NATO
2- 19.07.2025, 16:43
- 13,304
Крэмль нанёс шкоду ўласнасці найбагацейшага чалавека ў Польшчы.
Масква зноў павысіла стаўкі ў канфлікце з Захадам, нанёсшы ўдар па польскіх будынках ва Украіне, піша National Security Journal (пераклад – сайт Charter97.org).
16 ліпеня расейскія дроны атакавалі завод кампаніі Barlinek у Вінніцы – прадпрыемства вытворчасці драўляных падлог, якое належыць найбагацейшаму чалавеку Польшчы, мільярдэру Міхалу Салававу.
Паводле звестак польскага МЗС, атака была мэтанакіраванай: дроны падышлі з трох розных кірункаў, што кажа пра прадуманасць удару. У выніку былі параненыя два чалавекі. Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў напад «наўмысным» і заявіў, што «злачынная вайна Пуціна набліжаецца да нашых межаў».
Гэта здарылася ўсяго праз два дні пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра ўзмоцненую ваенную дапамогу Украіне і даў Пуціну 50 дзён на дасягненне пагаднення аб спыненні агню. У адваротным выпадку ЗША ўвядуць 100-адсоткавыя другасныя тарыфы супраць краінаў, якія прадаўжаюць гандляваць з Расеяй. Сенатар Ліндсі Грэм прапанаваў павысіць гэтыя тарыфы да 500%.
Аналітыкі мяркуюць, што Крэмль свядома правярае межы цярпення Варшавы і ці гатовы Альянс рэагаваць у выпадку нападу на актывы краінаў-удзельніцаў.