Доўгачаканы танны электрамабіль Джэфа Безаса аказаўся вельмі папулярным
26- 19.07.2025, 15:46
- 20,462
Колькасць заказаў ужо перавысіла 100 тысячаў.
Новы электрамабіль Slate Truck EV, які з'явіўся дзякуючы інвестыцыям ад Джэфа Безаса, з'яўляецца доўгачаканым танным спаборнікам Tesla.
Амерыканскі бюджэтны пікап аказаўся вельмі папулярным.
Паводле інфармацыі Carscoops, колькасць заказаў ужо перавысіла 100000. Гэта можна ўважаць за вялікі поспех. Пры гэтым у кампаніі адзначаюць, што аўдыторыя ў Blank Slate (базавы варыянт з самым простым абсталяваннем) склалася разнастайная: маладыя адмыслоўцы, новыя кіроўцы ў пошуках першай машыны, пажылыя амерыканцы.

Пікап Slate Truck атрымаў просты геаметрычны сілуэт, прамыя лініі і круглыя фары – усе тыя модныя штукі, якія мы так любім сёння. У кабіне ёсць два крэслы, а ззаду – доўгі грузавы адсек.

Спецыфікацыя пікапа Slate Truck EV максімальна простая, каб зрабіць таннейшай вытворчасць. Аднак у кампаніі падрыхтуюць шырокую лінейку аксэсуараў, уключаючы кажух для грузавога адсека і камплект устаноўкі дадатковых крэслаў. Такім чынам машыну можна ператварыць у цалкам закрыты SUV для пяцярых чалавек.
Адзіны электраматор выдае 201 к.с. Запас ходу Slate Truck – 240 і 380 км у залежнасці ад памеру батарэйнага блока (52 і 84 квтг). У Slate Auto абяцалі кошт Slate Truck EV меншы за $ 20000 з улікам падатковай зніжкі. Але гэтыя захады скасавалі, таму кошт наблізіцца да 25000 даляраў.