13 снежня 2025, Субота, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэрц: Раней мы ездзілі «зайцам»

8
Мэрц: Раней мы ездзілі «зайцам»
Фрыдрых Мэрц

Канцлер Нямеччыны расказаў, як Еўропа становіцца незалежнай ад ЗША.

Еўропа перастае залежаць ад ЗША ў сферы бяспекі, пачынаючы сур'ёзна ўкладвацца ва ўласную абарону. У гэты ж час амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп менш адданы інтарэсам кантынента, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў. Пра гэта заявіў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц у інтэрв'ю BBC.

«Мы ведаем, што павінны больш дзейнічаць самастойна, а раней мы «ездзілі зайцам». Яны (ЗША) просяць нас рабіць больш - і мы сапраўды робім больш», - сказаў ён у размове з журналістамі.

Акрамя таго, Мэрц прызнаў, што раней Еўропа сапраўды занадта мала рабіла для ўласнай абароны і бяспекі. Ён мяркуе, што цяпер сітуацыя змянілася.

Журналісты нагадалі, што яшчэ да афіцыйнага ўступлення на пасаду цяперашні канцлер ФРГ дамогся змены Канстытуцыі Нямеччыны, каб павялічыць выдаткі на абарону.

«Мы недастаткова моцныя, нашае войска недастаткова моцнае - таму мы і выдаткоўваем так шмат сродкаў», - падкрэсліў ён.

Мэрц адзначыў, што ён з Трампам сустракаўся ўжо тройчы, у іх склаліся добрыя працоўныя дачыненні. Прэзідэнт ЗША, як і Еўропа, хоча закончыць вайну ва Украіне. Тым не менш «мы бачым сур'ёзную пагрозу - і гэта Расея. Гэтая пагроза накіраваная не толькі супраць Украіны. Гэта пагроза нашаму міру, нашай свабодзе і палітычнаму парадку Еўропы», - дадаў нямецкі канцлер.

Журналісты нагадалі, што ў ноч сваёй перамогі на выбарах Мэрц казаў пра тое, што адміністрацыя Трампа «ў значнай ступені абыякавая да лёсу Еўропы». Канцлер Нямеччыны падкрэсліў, што не змяніў сваё меркаванне.

«Трамп не настолькі моцна адданы супрацоўніцтву з Еўропай, як ранейшыя прэзідэнты і адміністрацыі ЗША», - сказаў Мэрц.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках