13 снежня 2025, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшла унікальная анталогія беларускай паэзіі

Выйшла унікальная анталогія беларускай паэзіі
Фота: kamunikat.net

Яна выяўляе ўнутраную свабоду.

Міжнародны Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў анталогію класічнай беларускай турэмнай паэзіі «Вершы на волю», укладальнікам якой стаў літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч, паведамляе «Еўрарадыё».

Кніга сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагераў, ссылак, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў.

Тэксты ахопліваюць больш як 100-гадовы перыяд: ад філаманцкіх 1820-х, калі ў Вільні былі зняволеныя Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Томаш Зан, - аж да гулагаўскай лірыкі асуджаных пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Усяго анталогія змяшчае тэксты 35 аўтараў, напісаныя ва ўмовах пазбаўлення волі. Гэта вершы Кастуся Каліноўскага, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Ганны Новік і Ларысы Геніюш, Максіма Танка і іншых.

Вершы ў кнізе паказваюць эмацыйны стан палітычных зняволеных паэтаў, іх мары і чаканні, жыццёвыя прынцыпы. Але перш за ўсё — унутраную свабоду, якой часта не стае пісьменнікам, якія знаходзіліся на волі.

Кнігу можна набыць у інтэрнэт-краме Kamunikat.shop.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках