20 снежня 2025, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшым збожжавым рэгіёнам Расеі пагражае абвал ураджаю

3
Найбуйнейшым збожжавым рэгіёнам Расеі пагражае абвал ураджаю

Да мінімуму за пяць гадоў.

Галоўныя збожжавыя рэгіёны на поўдні Расеі – Растоўская вобласць, Краснадарскі і Стаўрапольскі краі – збяруць сёлета мінімальны за 5 гадоў ураджай збожжа, прагназуе Інстытут кан'юнктуры аграрнага рынку (ІКАР).

Усе тры рэгіёны сутыкнуліся з наймацнейшай засухай, якая, паводле словаў фермераў, б'е шматгадовыя рэкорды. У пятніцу губернатар Кубані Веніямін Кандрацьеў абвясціў пра ўвядзенне рэжыму надзвычайнай сітуацыі (НС) яшчэ ў 8 раёнах краю, у тым ліку паўночных, дзе засяроджаная асноўная частка азімай сяўбы. Раней рэжым НС быў уведзены ў 9 раёнах Краснадарскага краю, а таксама ў 19 раёнах Растоўскай вобласці, на якую прыпадае амаль 10 адсоткаў усяго ўраджаю збожжа ў краіне.

«Праз нястачу вільгаці пасевы сохнуць, фармуюцца дробнымі і слабымі», – паскардзіўся ў пятніцу Кандрацьеў. Паводле звестак уладаў Кубані, з засеянай азімай пшаніцы менш за палову пасеваў (45%) знаходзіцца ў «добрым стане».

У схільных да засухі рэгіёнах ураджайнасць збожжавых ўпадзе мінімум удвая, прагназуе кіраўнік аддзялення Асацыяцыі сялянскіх гаспадарак АККОР у Кубані Аляксандр Шыпулін. «У большасці выпадкаў можа быць у тры і нават у чатыры разы ніжэй, – б'е трывогу ён. – І тыя выдаткі, якія панеслі фермеры на вытворчасць збожжа, не будуць апраўданыя і акупленыя».

Растоўская вобласць – рэгіён-лідар у зборах збожжа – сёлета атрымае мінімальны ўраджай за дзесяцігоддзе, папярэджваў раней часовы выканаўца абавязкаў губернатара рэгіёну Юрый Слюсар. Летась, пасля некалькіх хваляў замаразкаў, у вобласці замест запланаваных 16 млн тонаў сабралі толькі 11,4 млн тонаў. А сёлета ўраджай можа знізіцца яшчэ на 20%.

Расейскі Мінсельгас пакуль прадаўжае выпраменьваць аптымізм: паводле ягонага прагнозу, сукупны ўраджай збожжа ў краіне сёлета перавысіць леташні на 5 млн тонаў і складзе 135 млн тонаў. Тым не менш, прызнае ўстанова, на стан 2 ліпеня зборы ў 4,3 разы адставалі ад леташніх – 3,8 млн тонаў супраць 16,5 млн. Ураджайнасць асела амаль на чвэрць – з 41 ц/га да 31 ц/га. Зборы ў Паўднёвай федэральнай акрузе ўпалі ў 5,7 разы – да 2 млн тонаў, у Паўночна-Каўказскай – утрая, да 1,5 млн тонаў.

ІКАР адзначае, што праблемы паўднёвых рэгіёнаў будуць часткова кампенсаваныя «нармальным» ураджаем у Паволжы і «вельмі добрым» на Урале. Паводле прагнозу інстытута, сёлета Расея збярэ 130 млн тонаў збожжа, у тым ліку 84 млн тонаў пшаніцы. Зрэшты, гэтыя лікі, хутчэй за ўсё, будуць паніжаныя, папярэджвае кіраўнік ІКАР Дзмітрый Рылько. «Нас, хутчэй за ўсё, чакае чарговы кампактны ўраджай. Але зверху на гэта накладваюцца яшчэ і рызыкі якасці двух ключавых прадуктаў – харчовай пшаніцы і ячменю на тэрыторыі Расеі», – цытуе Рылько Reuters.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках