20 снежня 2025, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія панізіла кошт расейскай нафты

Вялікабрытанія панізіла кошт расейскай нафты

Лондан далучыўся да пастановы ЕЗ.

Вялікабрытанія далучылася да пастановы ЕЗ панізіць кошт расейскай нафты з $60 да $47,6 за бараль, вынікае з паведамлення Мінфіна краіны.

"Вялікабрытанія і яе хаўруснікі ў ЕЗ закручваюць гайкі", — заявіла міністр фінансаў краіны Рэйчэл Рыўс.

Раней такую ж пастанову прыняў ЕЗ. У Еўропе таксама забаранілі імпарт нафтапрадуктаў з сырой расейскай нафты з любых трэціх краін, за выключэннем Канады, Нарвегіі, Швайцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Таксама Еўропа ўвяла поўную забарону на аперацыі з "Паўночнымі плынямі". Абмежаванні ўведзеныя на пастаўку тавараў і паслуг для іх абслугоўвання. Гэта прадухіліць любое завяршэнне, эксплуатацыю і любое выкарыстанне трубаправодаў, паведамляў ЕЗ.

Пад еўрапейскія санкцыі таксама трапілі 14 фізічных асоб і 41 юрыдычная асоба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках