Зяленскі прапанаваў Трампу «мегаўгоду»
3- 3,504
Кіеў і Вашынгтон пачнуць пастаўкі ўзбраенняў адзін аднаму.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што абмяркоўвае з амерыканскім калегам Дональдам Трампам «мегаўгоду», у рамках якой Кіеў і Вашынгтон пачнуць пастаўкі ўзбраенняў адзін аднаму. Пра гэта ўкраінскі лідар паведаміў у інтэрв'ю New York Post (NYP). Згодна з прапановай Кіева, ЗША змогуць набыць ва Украіны правераныя ў баях беспілотнікі, у тым ліку здольны паражаць цэлі на адлегласці да 1300 км, а ў абмен дадуць магчымасць закупляць амерыканскую зброю.
«Амерыканскі народ мае патрэбу ў гэтай тэхналогіі, і вам трэба мець яе ў сваім арсенале», — сказаў украінскі лідар аб дронах. Ён падкрэсліў, што Кіеў гатовы падзяліцца з ЗША ўсім досведам, які быў назапашаны за тры гады вайны з Расеяй, і назваў патэнцыйную ўгоду «бяспройгрышнай» для абодвух старон. Таксама, са слоў Зяленскага, Кіеў вядзе аналагічныя перамовы з Даніяй, Нарвэгіяй і Нямеччынай. Да гэтага спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келог падчас візіту Кіеў наведаў адно з прадпрыемстваў у вытворчасці беспілотнікаў. «Я на ўласныя вочы ўбачыў, як ствараюцца і распрацоўваюцца дроны ўкраінскай вытворчасці. Неверагодныя інавацыі», - напісаў Келаг у сацсетцы Х. Ён таксама адзначыў, што Украіна лідар у гэтай галіне беспілотнай авіяцыі. «Наша абаронна — прамысловая база павінна звярнуць на гэта ўвагу і адаптавацца», - сказаў на заканчэнне спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША.
Як адзначае NYP, экспэрты і афіцыйныя асобы даўно папярэджвалі, што амерыканскія тэхналогіі ў галіне беспілотнай авіяцыі адстаюць ад расейскіх і кітайскіх, а амерыканскія жаўнеры дрэнна падрыхтаваныя да выкарыстання беспілотнікаў або абароны ад такіх прылад. Нядаўна міністр абароны ЗША Піт Хегсэт запатрабаваў» прыбраць бюракратычныя перашкоды для вытворчасці амерыканскіх дронаў. Пагадненне з Украінай можа значна ўзмацніць вайсковы патэнцыял ЗША, падкрэслівае NYP.
Трамп правёў тэлефонную размову з Зяленскім 4 ліпеня. Падчас яе кіраўнік Белага дома паабяцаў даць Кіеву «столькі зброі, колькі зможа». Пасля гэтага Трамп анансаваў пастаўкі ўзбраення ва Украіну, якія будуць аплачваць краіны NATO. Паводле ягоных слоў, некалькі краін, якія маюць сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot, перададуць іх Украіне, а ЗША наўзамен вырабяць для іх новыя.