У Беларусі скасавалі на два дні цягнікі з Менска ў Гомель і Мазыр
- 4,612
Што адбылося?
Планавы рамонт чыгуначнага моста на перагоне Цялуша-Савічы ўнёс карэктывы ў графік руху цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній на ўчастку Жлобін-Асіповічы, паведамілі ў БЧ.
23 ліпеня цягнікі бізнэс-класа № 708, 752 Менск-Гомель, № 876/875 Менск- Мазыр, а таксама 24 ліпеня цягнікі № 716 Менск-Гомель, № 707, 755, 757 Гомель-Менск і № 876/875 Мазыр-Менск касуюцца.
Для забеспячэння перавозкі пасажыраў на ўчастку Менск-Бабруйск 23 ліпеня прызначаныя цягнікі № 882/881 Менск-Бабруйск-Менск адпраўленнем з Менска а 19.38 і назад з Бабруйска а 21.42. Акрамя таго, 24 ліпеня прызначаныя цягнікі № 886/887 Менск-Бабруйск-Менск адпраўленнем з Менска а 07.08 і назад з Бабруйска а 09.07.
«У названыя дні (23 і 24 ліпеня на адцінку Жлобін-Асіповічы асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць прытрымлівацца змененага раскладу і маршруту», — адзначылі ў БЧ.