20 снежня 2025, Субота, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Кіраўнік Nvidia пераканаў Трампа дазволіць продаж ШІ-чыпаў Кітаю

8
NYT: Кіраўнік Nvidia пераканаў Трампа дазволіць продаж ШІ-чыпаў Кітаю

У Джэнсэна Хуангі быў інсайдэр у Белым доме.

Генеральны дырэктар Nvidia Джэнсан Хуанг здолеў пераканаць адміністрацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа змяніць пазіцыю ў забароне продажу чыпаў штучнага інтэлекту Кітаю. Гэта стала вынікам месяцаў актыўных перамоваў, у тым ліку асабістай сустрэчы з Трампам у Авальным кабінеце, піша The New York Times (пераклад - сайт Charter97.org).

У красавіку адміністрацыя забараніла продажы спецыяльна распрацаванага для Кітая чыпа H20, асцерагаючыся яго вайсковага прымянення. Аднак Хуанг растлумачыў Трампу, што абмежаванне аслабляе пазіцыі ЗША і адкрывае рынак для кітайскіх канкурэнтаў. Ён настойваў, што амэрыканскія тэхналёгіі павінны стаць сусветным стандартам.

Вырашальную ролю адыграў Дэвід Сакс - былы інвестар з Крамянёвай даліны і дарадца Белага дома ў пытаннях ШІ. Ён падтрымаў пазіцыю Хуангі і дапамог аслабіць абмежаванні, уведзеныя пры Байдэне. У траўні Сакс і Хуанг дабіліся буйной угоды ў пастаўках чыпаў у ААЭ, пасля чаго сталі намагацца вярнуцца на кітайскі рынак.

Хуанг неаднаразова заяўляў, што экспартны кантроль ЗША не стрымлівае Кітай, а толькі стымулюе развіццё мясцовых альтэрнатыў.Са слоў чыноўнікаў, дазвол на продаж менш магутных чыпаў у Кітай стаў часткай гандлёвых перамоваў, падчас якіх Пекін пагадзіўся пастаўляць ЗША рэдказямельныя магніты.

Пасля сустрэчы з Трампам і пазітыўнага сігналу з Белага дома, Хуанг адправіўся ў Пекін з заявай: Nvidia зноў працуе з Кітаем. Вяртанне на гэты рынак умацавала пазіцыі кампаніі, кошт якой перавысіў $4 трлн, а самога Хуангу зрабіла шостым у свеце паводле багацця.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках