20 снежня 2025, Субота, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская прамысловасць працуе на склад

2
Беларуская прамысловасць працуе на склад

За апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі вырас больш чым удвая.

Па выніках першага паўгоддзя 2025 года аб'ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэнні склаў 11 млрд 593 млн 417 тыс.рублёў — у 2,1 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2020-га (5 млрд 523 млн 752 тыс.), вынікае з праведзенага «Позiркам» аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Прапорцыя запасаў да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці павялічылася ў цэлым па краіне на 5,6 адсоткавага пункта (з 78,1% да 83,7%).

Раней паведамлялася, што прамысловая вытворчасць у студзені-чэрвені 2025 года ў бягучых цэнах склала 102,4 млрд рублёў — на 0,3% больш, чым годам раней.

Адмоўная дынаміка прамысловай вытворчасці была прадэманстраваная ў трох рэгіёнах: у Віцебскай вобласці - на 2,8%, Гомельскай — на 3,1%, Гарадзенскай — на 0,5%.

Разам з тым у Менскай вобласці выпуск павялічыўся на 4,2%, Берасцейскай і Менску — на 1,6%, Магілёўскай — на 0,8%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках