Келаг раскрыў дэталі размовы з Зяленскім
1- 14.07.2025, 20:41
- 4,118
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША паабяцаў пастаўкі Кіеву «найлепшага» ўзбраення.
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг раскрыў дэталі сваёй размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падчас свайго візіту ў Кіеў 14 ліпеня.
Пра гэта Келаг напісаў у Twitter.
«Сёння ў Кіеве з Зяленскім абмяркуем знакавае пагадненне Дональда Трампа з NATO, якое паскорыць пастаўкі найлепшага амерыканскага ўзбраення ва Украіну», – напісаў Келаг.
Паводле ягоных словаў, гэтае пагадненне будзе поўнасцю прафінансаванае чальцамі Альянсу і дасць магчымасць паскорыць пастаўкі ўзбраення Украіне. Яно таксама падтрымае абароназдольнасць Украіны і ўмацуе адзінства NATO.