Рутэ: Украіна можа атрымаць вялікую колькасць узбраення
10- 14.07.2025, 20:23
- 12,136
Генеральны сакратар NATO пракаментаваў пагадненне з ЗША.
У рамках пагаднення ЗША і NATO датычна паставак зброі Украіна можа атрымаць вялізную колькасць сістэмаў СПА, ракетаў і боепрыпасаў.
Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
«Гэта вельмі важна. Вы (звярнуўся да Трамп – заўв.) патэлефанавалі мне ў чацвер і сказалі, што прынялі пастанову. І гэтая пастанова заключаецца ў тым, што вы хочаце, каб Украіна мела ўсё неабходнае для падтрымкі і абароны ад Расеі, але вы не хочаце, каб еўрапейцы плацілі за гэта, што абсалютна лагічна», – сказаў Рутэ.
Паводле ягоных словаў, у гэтым заключаецца вялікі поспех саміту NATO, на якім краіны Альянсу дамовіліся павялічыць абаронную прамысловую вытворчасць, выдаткі на абарону да 5%, а таксама дапамогу Украіне.
Таму, грунтуючыся на гэтым, можна сказаць, што Еўропа зрабіла крок наперад. Цяпер еўрапейцы зноў робяць крок наперад. Я быў у кантакце з многімі краінамі. Я магу сказаць, што цяпер Нямеччына ў значнай ступені, а таксама Фінляндыя, Данія, Швэцыя і Нарвегія, Каралеўства, Нідэрланды, Канада. Яны ўсе хочуць быць часткай гэтага», – адзначыў генеральны сакратар NATO.
Ён падкрэсліў, што гэта толькі першая хваля, далей будзе больш.
«Таму мы будзем працаваць праз NATOўскія сістэмы, каб пераканацца, што мы ведаем, што трэба Украіне, каб мы маглі зрабіць пакеты, вядома, такім чынам, як мы абмяркоўвалі гэта сёння раніцай з Пітам Хегсетам у Пентагоне. Такім чынам, што, вядома, мы захаваем свае запасы, неабходныя для абароны гэтай краіны, гэта цалкам зразумела, але гэта будзе азначаць, што Украіна можа атрымаць у свае рукі сапраўды вялікую колькасць ваеннага ўзбраення для СПА, а таксама ракеты, боепрыпасы і г.д.», – дадаў Рутэ.
Ён таксама пракаментаваў дэдлайн Трампа для Расеі – 50 дзён на заключэнне мірнага пагаднення з Украінай.
«Таму, калі б я быў Уладзімірам Пуціным сёння і вы гаварылі пра тое, што вы плануеце зрабіць за 50 дзён, я перагледзеў бы, ці не варта мне больш сур'ёзна ставіцца да перамоваў датычна Украіны», – адзначыў генеральны сакратар NATO.