У Нямеччыне вучыцца рэкордная колькасць украінскіх школьнікаў
6- 14.07.2025, 20:20
- 3,290
Больш за 227 тысячаў.
Колькасць дзяцей з Украіны, якія вучацца ў нямецкіх школах, у другім квартале 2025 года дасягнула рэкорду.
Пра гэта паведамляе Spiegel.
Паводле інфармацыі з нямецкіх земляў, колькасць украінскіх школьнікаў у Нямеччыне дасягнула рэкорднага ўзроўню – больш за 227 тысячаў.
Большасць дзяцей і падлеткаў, якія ўцяклі з Украіны, былі прынятыя ў школы ў Баварыі (амаль 38 тысячаў), Бадэн-Вюртэмбергу (блізу 34 тысячаў) і Паўночным Рэйне-Вестфаліі (блізу 32 тысячаў).
Усяго ў Нямеччыне навучаецца блізу 11 мільёнаў вучняў.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну колькасць украінцаў у нямецкіх школах хутка вырасла і ў канцы 2022 года ўжо дасягнула 200 тысячаў.