У Беларусі спрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных надзелаў
6- 14.07.2025, 20:18
- 11,312
Падрабязнасці.
14 ліпеня Лукашэнка падпісаў указ №273, паводле якога да 1 студзеня 2028 года будзе дзейнічаць спрошчаны парадак афармлення дакументаў на зямельныя надзелы. Гэта азначае, што грамадзяне змогуць атрымліваць правы на зямлю без неабходнасці распрацоўваць праекты адводу.
Спрашчэнні закрануць тых, хто мае надзелы для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных дамоў, вядзення фермерскай гаспадаркі, садоўніцтва, лецішчаў, народных промыслаў, а таксама тых, хто заняў зямлю самавольна.
Такі самы спрошчаны парадак будзе дзейнічаць і для арганізацый, якім вылучаная зямля для шматкватэрнага жылля і аб'ектаў ЖКГ.
Указ уносіць змены ў ранейшыя дакументы – №463 ад 2017 года і №76 ад 2021 года – і падаўжае тэрмін «зямельнай амністыі» да 1 студзеня 2028 года. Гэта дасць магчымасць узаконіць самавольна занятыя надзелы. Раней гэты тэрмін ахопліваў перыяд з 1 верасня 2022 да 1 верасня 2025 года.