13 снежня 2025, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абвясціў пра пагадненне з NATO датычна паставак зброі ва Украіну

13
Трамп абвясціў пра пагадненне з NATO датычна паставак зброі ва Украіну

Прэзідэнт ЗША абяцае Кіеву «найлепшую вайсковую тэхніку ў свеце».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся на пагадненне з NATO датычна паставак зброі ва Украіну, паколькі Штаты вырабляюць «найлепшую вайсковую тэхніку ў свеце». Пра гэта Трамп заявіў у панядзелак, 14 ліпеня, падчас прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ.

Паводле словаў прэзідэнта, новае абсталяванне будзе вырабленае для NATO і будзе даступнае для адпраўкі ва Украіну.

«Мы вырабляем найлепшае абсталяванне, найлепшыя ракеты, найлепшае з усяго, еўрапейскія краіны ведаюць гэта, і мы сёння заключылі пагадненне», – сказаў кіраўнік Белага дому.

Ён падкрэсліў, што Рутэ пазней раскажа пра дэталі пагаднення, пра якое ўжо ведаюць еўрапейскія лідары.

«Мы будзем пасылаць ім [Альянсу] зброю, а яны [NATO] будуць плаціць за яе. Мы, Злучаныя Штаты, не будзем ажыццяўляць ніякіх плацяжоў, мы не набываем яе, але мы будзем яе вырабляць, а яны за яе будуць плаціць», – растлумачыў прэзідэнт.

Трамп заявіў, што вайна РФ супраць Украіны павінна спыніцца і назваў дамову з NATO «вялікай».

«Гэта вельмі вялікая ўгода, у ЗША будзе набыта вайсковага абсталявання на мільярды даляраў. Яно будзе хутка размеркаванае на полі бою», – заявіў прэзідэнт.

13 ліпеня сенатар Ліндсі Грэм заявіў, што ў найбліжэйшыя дні пачнецца «рэкордная плынь зброі» ва Украіну, каб яна магла абараніць сябе. Таксама ён анансаваў увядзенне дадатковых санкцый супраць РФ і краінаў, якія набываюць расейскую нафту.

Трамп у сваю чаргу заявіў пра намер перадаць Украіне зенітна-ракетныя комплексы Patriot для абароны ад бамбавання Пуціна. Кіраўнік Белага дому не ўдакладніў дакладнай колькасці комплексаў, аднак дадаў, што выдаткі на пастаўку будуць кампенсаваныя Еўрапейскім Звязам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках