13 снежня 2025, Субота, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +29°С абяцаюць у Беларусі 15 ліпеня

Да +29°С абяцаюць у Беларусі 15 ліпеня

Чакаюцца моцныя залевы.

У Беларусі 15 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз навальніцы і моцныя залевы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Навальніцы, кароткачасовыя дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пры навальніцах месцамі могуць быць моцныя залевы. Будзе пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер няўстойлівы ноччу слабы, днём 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 12–18 градусаў цяпла, максімальная днём – 23–29 градусаў вышэй за нуль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках