13 снежня 2025, Субота, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіянін на прозвішча Гойда раскрытыкаваў вайну з Украінай

3
Расіянін на прозвішча Гойда раскрытыкаваў вайну з Украінай

Суд прызнаў яго вінаватым у “дыскрэдытацыі” войска.

Мужчыну з прозвішчам Гойда аштрафавалі на 30 тысяч рублёў за “дыскрэдытацыю” УС РФ.

Як пішуць пракрамлёўскія СМІ, у Маскве падчас падрыхтоўкі графіці да Дня Перамогі мужчына на імя Эдуард Гойда пагражаў сапсаваць выяву, калі на ёй з'явіцца георгіеўская стужка або літара Z. Таксама ён нібыта абражаў расейскіх вайскоўцаў і крытыкаваў вайну з Украінай.

"Осторожно, новости" ўдакладняюць, што данос на яго напісала суседка. На судзе Гойда падаў даведкі аб інваліднасці, падкрэсліў, што сам шмат гадоў служыў у войску, і выказаў шкадаванне аб тым, што адбылося. Суд прызнаў яго вінаватым у “дыскрэдытацыі” войска і прызначыў штраф на 30 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках