13 снежня 2025, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Смалявіцкім раёне рабаўнік зайшоў у краму і запатрабаваў у касіркі аддаць яму ўсе грошы

4
У Смалявіцкім раёне рабаўнік зайшоў у краму і запатрабаваў у касіркі аддаць яму ўсе грошы

Тая адмовілася - мужчына сышоў.

У Смалявіцкім раёне затрымалі мужчыну, які спрабаваў абрабаваць краму, піша zerkalo.io.

На днях 25-гадовы мужчына прыйшоў у адзін з сельмагаў рэгіёна. Падышоўшы да касы, вясковец запатрабаваў у касіркі аддаць яму ўсе грошы.

Нягледзячы на пагрозы, працаўніца гандлёвага аб'екта не паслухала яго і адштурхнула. У гэты час на крыкі жанчыны выбегла ейная калега. Пасля гэтага мужчына сышоў з сельмага, але неўзабаве быў затрыманы.

У дачыненні да вяскоўца распачалі крымінальную справу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках