13 снежня 2025, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перанесла частку ВПК на тэрыторыю іншай краіны

3
Расея перанесла частку ВПК на тэрыторыю іншай краіны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ва УСУ раскрылі дэталі.

РФ перанесла частку ваенна-прамысловага комплексу (ВПК) на тэрыторыю Паўночнай Карэі і спрабуе палепшыць якасць ракетаў, бо першыя пастаўкі ад КНДР былі няякаснымі і не адпавядалі тактычным характарыстыкам, заявіў кіраўнік Рады рэзервістаў Сухапутных войскаў УСУ Іван Цімачка.

«Расея ў рамках паставак вялікай колькасці снарадаў перанесла частку вайскова-прамысловага комплексу са сваёй тэрыторыі на тэрыторыю Паўночнай Карэі з шэрагу матываў. Перш за ўсё, першыя пастаўкі паўночнакарэйскіх што ракетаў, што снарадаў былі даволі нізкай якасці. І яны не адпавядалі тактыка-тэхнічным характарыстыкам, наяўнай наменклатуры ўзбраення ў Расеі. Яны не адпавядалі табліцам стральбы, не адпавядалі, уласна, сістэмам навядзення», – растлумачыў ён у эфіры «Мы Украіна».

Таму, паводле словаў Цімочка, была прынятая пастанова перанесці частку вытворчасці ў Паўночную Карэю з некалькіх яшчэ дадатковых матываў. Адным з іх – быў разлік, што такім чынам будзе выведзеная з-пад украінскіх удараў частка расейскіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць снарады і ракеты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках