13 снежня 2025, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі астранаўт заканчвае місію на МКС

1
Польскі астранаўт заканчвае місію на МКС
СЛАВАШ УЗНАНЬСКІ-ВІШНЕЎСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі і экіпаж Ax-4 выканалі больш за 99% навуковай праграмы.

Польскі астранаўт Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі 13 ліпеня заканчвае місію на Міжнароднай касмічнай станцыі. Польскае касмічнае агенцтва (POLSA) паведаміла, што экіпаж місіі Ax-4 ужо выканаў больш за 99 адсоткаў запланаваных задачаў. Сёння – апошні працоўны дзень, а вяртанне на Зямлю запланаванае на заўтра, паведамляе «Польскае радыё».

Учора закончылася серыя навуковых і адукацыйных эксперыментаў, падрыхтаваных Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ESA) і польскім бокам. Яны датычыліся, сярод іншага, псіхічнага здароўя астранаўтаў, якасці сну, стану костак і працы мозгу (ЭЭГ). Таксама на станцыі рэалізавалі вугорскі эксперымент, звязаны з назіраннем за атмасфернымі разрадамі.

POLSA падкрэслівае, што ў праекце было задзейнічана блізу 500 чалавек на Зямлі, якія падтрымлівалі ягоную рэалізацыю на розных этапах.

«Дзякуем усім, хто спрыяў поспеху гэтай місіі», – гаворыцца ў паведамленні.

Адстыкоўка капсулы SpaceX Dragon Grace ад МКС запланаваная на заўтра, не раней як у 13.05 паводле польскага часу.

Вяртанне на Зямлю пройдзе ў цалкам аўтаматычным рэжыме. Капсула з чатырма астранаўтамі павінна прывадніцца ў Ціхім акіяне ля ўзбярэжжа Каліфорніі. Трансляцыю вяртання правядуць Axiom Space, NASA і SpaceX.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках