У беларуса на мяжы канфіскавалі $32 тысячы
18- 12.07.2025, 20:09
- 17,756
Ён працаваў у ЕЗ кіроўцам, каб назапасіць на кватэру.
У Берасці абвясцілі прысуд 33-гадоваму жыхару Віцебскай вобласці, які абвінавачваўся ў кантрабандзе гатоўкі ў буйной суме. Падрабязнасці крымінальнай справы расказалі ў пракуратуры.
Мужчына працаваў у Польшчы кіроўцам-міжнароднікам, каб назапасіць грошы на пакупку жылля.
16 траўня 2025 года ён вяртаўся на радзіму праз пункт пропуску "Брэст" на рэйсавым аўтобусе. Падчас праверкі мытнікі знайшлі ў абвінавачанага 42 тысячы даляраў, якія былі схаваныя ў кішэнях адзення і асабістых рэчах. Грошы мужчына не дэклараваў.
З Беларусі і ў Беларусь без дэкларавання адзін чалавек можа правезці не больш за дзесяць тысяч даляраў у эквіваленце. Дакладная сума разлічваецца па курсе валют на дзень паездкі. Улічваць будуць усе грошы, якія ў вас з сабой. Гэта значыць перавезці, напрыклад, дзесяць тысяч даляраў у чамадане і яшчэ 500 у кашальку без дэкларацыі не атымаецца. Калі вы захочаце завезці або вывезці больш за дзесяць тысяч даляраў у эквіваленце, то гэтую суму давядзецца дэклараваць.
У дачыненні да жыхара Віцебскай вобласці распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 228 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйнай суме гатоўкі).
Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў 350 базавых велічыняў штрафу (14,7 тысячы рублёў).
«Знойдзеная незадэклараваная сума грошай, якая перавышае 10 тысяч даляраў, канфіскаваная ва ўласнасць дзяржавы як прадмет злачынства», - заявілі ў пракуратуры.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.