20 снежня 2025, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла віцебская актывістка і абаронца прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч

1
Памерла віцебская актывістка і абаронца прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч
Ірына Яскевіч

Ёй было 62 гады.

Віцебская актывістка і лідарка прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч раптоўна памерла ў 62 гады. Прычыны смерці не паведамляюцца.

Пра смерць Ірыны Яскевіч паведаміў 11 ліпеня выканаўца абавязкаў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў. Прычын смерці ён не ведае: Яскевіч памерла раптоўна.

Яшчэ на мінулым тыдні з ёй размаўлялі паплечнікі. Яшчэ два дні таму яна пісала на Facebook: "Я буду доўга круціць ровар. Буду гнаць дурныя думкі, смутак. Пакіну перакананасць, упэўненасць і магчымасць. Калі тры гэтыя паняцці супадаюць, то будзе вынік».

Яскевіч была чальцом Нацыянальнага камітэта АГП, шмат гадоў кіравала Віцебскай гарадской арганізацыяй партыі. Таксама яна была вядомай абаронцай прадпрымальнікаў: з 1996 года абараняла правы малога бізнэсу, ініцыявала тузін страйкаў у Віцебску і Менску, у 2005 годзе заснавала незалежны прафзвяз «Разам» і дамагалася яго рэгістрацыі, у 2017-м заснавала Цэнтр падтрымкі прадпрымальнікаў.

"Віцебск страціў яшчэ адну неабыякавую, смелую асобу, якая імкнулася пастаяць за сябе і за іншых, не баючыся касых поглядаў і асуджальных размоў, – піша “Віцебская Вясна”. - Менавіта такой мы і запомнім Ірыну, і менавіта такой яе нам усім цяпер будзе вельмі не ставаць”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках