20 снежня 2025, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін спалохаўся замежных слоў

34
Пуцін спалохаўся замежных слоў

Падпісаны ўказ аб "барацьбе" з імі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ “Аб зацвярджэнні асноў дзяржаўнай моўнай палітыкі”. У іх у якасці адной з пагроз для расейскай мовы, якая падтрымлівае “адзіную культурна-цывілізацыйную агульнасць “расейскага свету”, паказваецца выкарыстанне ў Расеі слоў, запазычаных з іншых моў, піша The Moscow Times.

У раздзеле пра пагрозы ў галіне дзяржаўнай моўнай палітыкі адной з рызык паказана “неабгрунтаванае выкарыстанне ў сферы афіцыйнай камункацыі замежных слоў, якія маюць агульнаўжывальныя аналагі ў расейскай мове, і замежных слоў, якія не ўвайшлі ў нарматыўныя слоўнікі”. Згодна з тэкстам указа, улады маюць намер скараціць ужыванне ў афіцыйнай мове слоў з іншых моў.

Акрамя таго, у рамках моўнай дзяржаўнай палітыкі Крэмль плануе прасоўваць расейскую мову, якую называе “нацыянальным здабыткам Расеі і адной з асноў расейскай дзяржаўнасці”, як сродак міжнацыянальнай камунікацыі на постсавецкай прасторы і падвысіць яе папулярнасць у замежных краінах.

Згодна з дакументам, у краіне будзе створаная адзіная лінейка школьных падручнікаў у мовах народаў Расеі і метадалогія іх выкладання. У кірылічнай раскладцы клавіятуры плануецца вылучыць спецыяльнае месца для літар з нацыянальных моў.

"Расея паспяхова супрацьстаіць спробам абмежавання выкарыстання расейскай мовы, “скасавання” расейскай культуры (у тым ліку расейскай літаратуры), дыскрымінацыі расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, навязвання ідэалагічных установак, якія супярэчаць традыцыйным расейскім духоўна-маральным каштоўнасцям", — падкрэсліваецца ва ўказе.

У чэрвені Дзярждума РФ прыняла закон, накіраваны на скарачэнне выкарыстання замежных слоў у публічнай прасторы. Новаўвядзенне ахарактарызавалі як “абарону расейскай мовы ад празмернага выкарыстання запазычанняў". Дакументам у РФ былі ўведзеныя абмежаванні на ўжыванне запазычаных слоў на шыльдах, этыкетках, у рэкламе, у назвах жылых комплексаў і г. д.

У пачатку таго ж месяца Пуцін заклікаў "паслядоўна пазбаўляцца ад вульгарных і механічных замежных запазычанняў, якія не ўзбагачаюць, а, наадварот, засмечваюць, перакручваюць нашу мову”. Ён заявіў, што ў грамадскай прасторы неабходна выкарыстоўваць кірыліцу, а не “кашу” з лацінкі і іншых сімвалаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках