20 снежня 2025, Субота, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Пуціна рэкордна абрынуўся

10
Рэйтынг Пуціна рэкордна абрынуўся

Пасля шокавага падвышэння тарыфаў ЖКГ.

Шокавае падвышэнне камунальных тарыфаў, масавыя адключэнні Інтэрнэту і згасанне надзей на ўгоду аб Украіне з ЗША — ударылі па рэйтынгу расейскай улады, піша The Moscow Times.

Рэйтынг ухвалення дзейнасці прэзідэнта Уладзіміра Пуціна за тыдзень з 29 чэрвеня да 6 ліпеня апусціўся на 4 адсоткавыя пункты — з 83% да 79%, вынікае з апытання Фонду «Грамадская думка» (ФГД).

Падзенне рэйтынгу Пуціна стала самым значным з верасня-кастрычніка 2022 года, калі на фоне мабілізацыі ён страчваў 5 пунктаў за тыдзень. Рэйтынг даверу прэзідэнту таксама знізіўся на 4 пункты — з 82% да 78%, чаго статыстыка ФГД не фіксавала з мінулай восені.

Адначасова з 57% да 52%, самай нізкай адзнакі з пачатку года, асеў рэйтынг адабрэння ўрада, а дзель тых, што «дрэнна» ацэньвае працу прэм'ера Міхаіла Мішусціна ўстанавіла максімум са снежня мінулага года (13%).

Зніжэнне рэйтынгу Пуціна звязана з новымі чыннікамі дыскамфорту — авіякалапсам, адключэннямі Інтэрнэту, складанасцямі з разлікамі карткамі, а акрамя таго, паўплываў рост коштаў на камунальныя паслугі, бо першыя рахункі за ліпень прыйшлі акурат на гэтым тыдні, адзначае сузаснавальнік і вядучы экспэрт Еўрапейскага цэнтра аналізу і стратэгій Уладзіслаў Іназемцаў.

У сярэднім па Расеі з 1 ліпеня тарыфы выраслі на 13,4% — рэкордна за дзесяцігоддзе, а ў некаторых рэгіёнах індэксацыя была яшчэ вышэйшай: на 15% — у Маскве, на 18,3% — у Маскоўскай вобласці, на 19,8% — на Кузбасе, на 20% — у Архангельскай вобласці, на 21% — у Пермскім краі. Агульнарасейскі рэкорд устанавіў Іжэўск, дзе тарыфы ў раптоўна ўзляцелі на 38%.

"Павышэнне тарыфаў было знрачна большым, чым тэмп інфляцыі: людзі разумеюць, што ўлады выціскаюць з іх апошняе без усялякага сораму, — сказаў Іназемцаў The Moscow Times. - Увогуле, вайна паступова пранікае ў штодзённасць - і, магчыма, насельніцтва пачало разумець, што гэта менавіта яе наступствы, а не проста «аб'ектыўныя чыннікі».

Палітолаг Абас Галямаў адзначае, што тарыфы ў цяперашняй сітуацыі ўспрымаюцца як адзін з довадаў таго факту, што краіна не вытрымлівае цяжару вайны.

Падзенне рэйтынгу Пуціна стала вынікам сваркі з Дональдам Трампам, мяркуе Галямаў. "Расейцы адчулі сябе падманутымі: яны спадзяваліся, што і СВА, і наогул перыяд міжнароднай напружанасці рухаюцца да свайго заканчэння, а тут раптам зразумелі, што ніякага канца ўсяму гэтаму не прадбачыцца», — сказаў Галямаў The Moscow Times.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках