13 снежня 2025, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зусім перастаў «сябраваць з галавой»?

58
Лукашэнка зусім перастаў «сябраваць з галавой»?

Дыктатар зрабіў дзіўную заяву на «Славянскім базары».

Падчас выступу на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», састарэлы беларускі дыктатар нечакана пачаў разважаць пра ШІ і тое, куды могуць завесці чалавецтва сучасныя тэхналогіі, піша UDF.

З яго слоў, раней вельмі шмат гаварылася пра развіццё IT-тэхналогій, а зараз - пра штучны інтэлект.

«Я часта на самых высокіх форумах слухаю і думаю: вось усе тыя, хто пра гэта гаворыць, хоць разумеюць, што такое гэты штучны інтэлект і да чаго ён можа прывесці? Не хачу здацца вялікім знаўцам у гэтым плане, але я, як толькі гэта з'явілася, вывучаў. Вывучаў у Эміратах. Кітайцы, амерыканцы ў вузкім коле расказвалі. Я ім задаваў адно пытанне: што гэта такое і да чаго прывядзе? Размова была шчырая, і гэта было зусім нядаўна, калі зарадзілася гэтая ідэя штучнага інтэлекту. Прасунутыя людзі – разумныя - мне сказалі: мы не ведаем, куды і да чаго прывядзе», - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Таму, параіў дыктатар прысутным, «трымайце сваю галаву ў сваіх уласных руках».

«Цяпер ідзе барацьба за розумы і галовы нашых людзей. Як толькі нехта захопіць вашу галаву, з намі будзе ўсё вызначана…Калі мы будзем сябраваць са сваёй галавой, як у народзе кажуць, калі мы будзем шанаваць тое, што ў нас ёсць, нам нічога не страшна. Таму беражыце галовы!» - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках