13 снежня 2025, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Брытанія і Францыя падпісалі ядзерны пакт для абароны Еўропы

1
NYT: Брытанія і Францыя падпісалі ядзерны пакт для абароны Еўропы

Гэта сур'ёзны крок да паглыблення вайсковага супрацоўніцтва «кааліцыі адважных».

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармер і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвесцяць аб падпісанні новага абароннага пагаднення, якое прадугледжвае беспрэцэдэнтную каардынацыю іх ядзерных сіл у выпадку сур'ёзнай пагрозы еўрапейскім хаўруснікам. Пра гэта будзе афіцыйна заяўлена ў чацвер падчас візіту французскай дэлегацыі на брытанскую вайсковую базу, піша The New York Times (пераклад - сайт Charter97.org).

Дакумент пацвярджае, што «не існуе пагрозы, на якую не рушыць услед супольны адказ» дзвюх краін, гаворыцца ў заяве брытанскага Мінабароны. Хаця пагадненне не з'яўляецца наўпроставай гарантыяй ядзернай абароны ўсёй Еўропы, эксперты ўважаюць яго крокам да паглыблення вайсковага супрацоўніцтва.

На фоне вайны Расеі супраць Украіны лідары дзвюх краін маюць намер умацаваць сваю «кааліцыю адважных», нягледзячы на зніжэнне падтрымкі з боку ЗША. Абедзве краіны заклікаюць Еўропу да большай самастойнасці ў пытаннях абароны, улічваючы рост сумневу ў гарантыях Вашынгтона.

Таксама чакаецца падпісанне пагаднення ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй праз Ла-Манш. З 2016 года, пасля выхаду Брытаніі з ЕЗ, супрацоўніцтва па вяртанні мігрантаў выявілася ўскладненым. Колькасць перасячэнняў пратокі на малых лодках узрасла, і ўрад Брытаніі сутыкаецца з ціскам скараціць плынь мігрантаў без адмовы ад гуманітарных абавязацельстваў.

Гэты візіт стаў сімвалам паляпшэння стасункаў паміж дзвюма краінамі пасля перыяду напружанасці, выкліканай Brexit. Новае абароннае і міграцыйнае супрацоўніцтва дэманструе імкненне Лондана і Парыжа ўмацаваць супольныя пазіцыі на фоне геапалітычнай нестабільнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках