24 чэрвеня 2025, aўторак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы былі шакаваныя, калі з усяго аб'ёму атрымалася палова галоў»

11
«Мы былі шакаваныя, калі з усяго аб'ёму атрымалася палова галоў»

Менчанка купіла ў магазіне крэветкі, але дома яе чакаў непрыемны сюрпрыз.

Менчанка набыла крэветкі на выходныя для вячорак з сябрамі, але дома высветліла, што амаль палову набытку складаюць галовы, піша «Анлайнер».

Пакупніца ўзяла 1,1 кг крэветак коштам 23,99 рубля за кілаграм, заплаціўшы ў выніку 26,39 рубля. Аднак дома жанчына выявіла непрыемны сюрпрыз: у пакеце было занадта шмат лішніх галоў крэветак.

Жанчына вырашыла пасартаваць набытае: у рондаль склала цэлыя крэветкі з галовамі, а лішнія галовы склала на стале. Вынік аказаўся несуцяшальным.

«Вырашыла ўзяць крэветкі на выходныя, для кампаніі. Мы былі шакаваныя, калі з усяго аб'ёму атрымалася палова галоў! Самі галовы завесілі прыкладна грам з 400», - падзялілася пакупніца. А пасля размарозкі рэальная вага астатніх крэветак будзе яшчэ нашмат меншая.

Паводле падлікаў жанчыны, за 400 грамаў галоў яна пераплаціла каля 10 рублёў, што складае 37,9% ад агульнага кошту набытага.

Адкуль у пачку магло з'явіцца столькі лішніх галоў? Як мяркуе выданне, некаторыя пакупнікі спецыяльна адрываюць галовы крэветак ў краме, каб пазбегнуць пераплаты за непатрэбныя грамы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках