Axios: Трамп быў у захапленні ад выдатнай атакі Украіны па расейскіх аэрадромах
2
Прэзідэнт ЗША ў прыватным парадку захапляўся аперацыяй.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп захапіўся ўкраінскай атакай на расейскія аэрадромы ў нядзелю, назваўшы яе моцнай і выдатнай", піша Axios, спасылаючыся на свае крыніцы.
Пры гэтым, адзначае выданне, Трамп устурбаваны тым, што гэта яшчэ больш ўскладніць яго місію спынення агню ва Украіне.
«Ён быў на дзіва маўклівы на публіцы, калі справа тычылася яго асабістых пачуццяў з нагоды атакі Украіны. Аднак у прыватным парадку ён захапляўся аперацыяй», - піша Axios.
«Даволі моцна», — сказаў Трамп аднаму з суразмоўцаў. «Ён думаў, што гэта выдатна», — сказала другая крыніца аб рэакцыі Трамп.
Адзін з дарадцаў Трампа адзначыў, што ўкраінская аперацыя «Павуцінне» з міжнароднага пункту гледжання – «гэта як чыхуахуа, якая наносіць рэальную шкоду значна большаму сабаку».
У той жа час Трамп таксама сказаў людзям, з якімі ён сустракаўся ў апошнія дні, што ўкраінская атака, магчыма, падштурхне Пуціна да вельмі сур'ёзных дзеянняў у адказ, заяўляюць крыніцы Axios.
Іншы суразмоўца выдання адзначыў, што Трамп занепакоены тым, што гэты сцэнар перашкодзіць ягонай дыпламатычнай ініцыятыве.
«Мы хочам, каб гэтая вайна скончылася. Мы хочам дээскалацыі. Так што калі Пуцін з’едзе з глузду ў адказ, так, у прэзідэнта ёсць асцярогі», - сказаў адзін з суразмоўцаў Axios, які размаўляў з Трампам.
Адна з прычын, праз якую атака Украіны занепакоіла Белы дом, у тым, што яна была нацэленая на далёкія бамбавікі, якія могуць несці ядзерную зброю і з'яўляюцца ключавой часткай ядзернага стрымлівання Расеі.
«Атака беспілотнікаў не стала для (Трампа) нечаканасцю, таму што так адбываецца, калі вайна працягваецца, але ён устурбаваны тым, што гэта зацягне баявыя дзеянні. Ён хоча, каб баявыя дзеянні спыніліся, таму яго расчароўвае, калі адбываюцца такія атакі», - сказаў адзін з чыноўнікаў Белага дома.
Аднак, нягледзячы на гэтыя асцярогі, Трамп быў уражаны тым, што зрабілі ўкраінцы, падкрэсліў ён.