30 чэрвеня 2025, панядзелак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія спецслужбы пракаментавалі дзіўныя лісты, якія атрымліваюць беларусы

1
Польскія спецслужбы пракаментавалі дзіўныя лісты, якія атрымліваюць беларусы

Яны былі фальшывымі.

У польскім агенцтве ўнутранай бяспекі (ABW) назвалі фальшывымі лісты, якія прыходзяць беларусам у гэтай краіне ад імя ABW.

Раней з'яўляліся паведамленні, што беларусы ў Польшчы атрымліваюць лісты з патрабаваннем пакінуць краіну. Падпісаныя гэтыя патрабаванні нібыта намеснікам начальніка Агенцтва ўнутранай бяспекі. Вядома прынамсі пра два такія лісты, якія атрымалі беларусы ў Гданьску і Варшаве. Абодва адрасаты займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, таму іх адрасы і грамадзянства можна адшукаць у адкрытым доступе.

У каментары «Белсату» прэс-служба ABW назвала такія паведамленні дэзінфармацыяй.

«Ніводзін з выяўленых лістоў не мае прыкмет афіцыйнага ліста, і, акрамя таго, яны ўтрымліваюць спасылкі на састарэлыя або неабавязковыя правілы», — гаворыцца ў адказе.

Таксама ў польскім ведамстве заявілі: адрасатаў праінфармавалі, што атрыманая імі карэспандэнцыя не паходзіць ад Агенцтва ўнутранай бяспекі. І дадалі, што ў кампетэнцыю ABW не ўваходзіць адпраўка лістоў аб адміністрацыйных пастановах, што тычацца замежнікаў.

На думку прэс-службы ABW, рассылка такіх лістоў можа «мець на мэце выклікаць грамадскую ўстурбаванасць».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках