УСУ знішчылі расейскія ўстаноўкі «Іскандэр»
24- 5.06.2025, 11:21
- 25,446
З іх акупанты хацелі атакаваць Кіеў.
Расейскія акупанты спрабавалі з аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» нанесці ўдар па Кіеве, але сілы абароны не далі ім гэтага зрабіць. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Генеральнага штаба УСУ ў сацыяльнай сетцы «Фейсбук».
Сёння падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны, ва ўзаемадзеянні са Службай бяспекі Украіны і іншымі складнікамі Сіл абароны, нанеслі ракетны ўдар па раёне засяроджвання расейскага падраздзялення ракетных войскаў.
«Падраздзяленне 26 ракетнай брыгады расейскіх войскаў, з раёна горада Клінцы Бранскай вобласці РФ, спрабавала нанесці ўдар па адным з украінскіх населеных пунктаў. Магчыма, па Кіеве», - адзначаецца ў паведамленні.