«Пуцін думае, куды пайсці»
2- 5.06.2025, 10:26
- 6,034

Правадыр Крамля на раздарожжы.
Палкоўнік запасу Узброеных Сіл Украіны Пётр Чэрнік у інтэрв'ю для канала «Армія.TV» на YouTube паведаміў, што кіраўнік Крамля можа разглядаць варыянт спынення агню на нейкі час.
З нагоды ўнікальнай сваім маштабам і значэннем аперацыі СБУ і пра яе вынікі Пётр Чэрнік сказаў наступнае: "Ці панізіла гэтая сілавая акцыя перамоўны статус расейцаў? 100%. Трэба было толькі паглядзець на іх твары, як яны выглядалі, эмоцый не хавалі з разуменнем таго, што іх пазіцыя слабейшая. Гэты раўнд не быў прарыўным і не будзе. Вельмі добра, што дамовіліся аб абмене целамі загінулых і абмене цяжка хворых палонных, але прарыў будзе толькі тады, калі адбудзецца нешта падобнае, як Бэрлінская аперацыя, калі адбудзецца капітуляцыя нашага ворага, не наша”.
"Ці дойдзем мы да такога парытэту, як прапануе Украіна, калі мы глядзім на лінію размежавання такую, як яна ёсць, і выходзім з гэтай рэальнасці, а ўсе гэтыя іх жаданні ў двукоссях дэнацыфікацыі, дэмілітарызацыі, пра гэта можна забыцца. Наш прэзідэнт даў выразны і правільны пасыл: трэба яшчэ паўплываць на расейцаў, каб яны прыйшлі ў сябе і выйшлі на адэкватны пункт перамоваў”, - падзяліўся сваімі высновамі вайсковы экспэрт.
Таксама Пётр Чэрнік выказаў здагадку, перад якім выбарам цяпер стаіць расейскі дыктатар:
“Мой асабісты прадузяты погляд: Пуцін зараз знаходзіцца на раздарожжы. Ён на раздарожжы і думае, куды пайсці. Рухацца ў бок выхаду на фіналізацыю на нейкі час. Паўтару свой бясконцы тэзіс і не буду стамляцца яго паўтараць: мы ў гэтай вайне пераможам толькі тады, калі Расея развалілася, забралі ядзерную зброю, адсеклі ад сібірскіх прыродных рэсурсаў, яны прайшлі санацыю і ідэалагічнае ачышчэнне, і мы ўступілі або ў дзеючы блок NАТО, або, магчыма, будзе створаны новы, вялікі геапалітычны звяз”.