З'явіліся новыя дэталёвыя спадарожнікавыя здымкі знішчаных СБУ расейскіх самалётаў
4- 5.06.2025, 9:59
- 6,174

Да і пасля унікальнай аперацыі.
Новыя дэталёвыя спадарожнікавыя здымкі, зробленыя Maxar, паказваюць, што расейская стратэгічная авіяцыя моцна пацярпела пасля атакі дронаў у рамках аперацыі «Павуцінне», якую правяла Служба бяспекі Украіны.
На апублікаваных кадрах за 4 чэрвеня відаць, што ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў знішчылі прынамсі два бамбавікі Ту-22 і тры бамбавікі Ту-95 на авіябазе Белая.
Таксама былі цалкам знішчаныя чатыры бамбавікі Ту-95МС і адзін транспартны самалёт Ан-12 на авіябазе Аленья.
Як гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны, у якім даследчыкі спасылаюцца на OSINT-аналітыкаў з AviVector, Украіна знішчыла сем бамбавікоў Ту-95МС, чатыры бамбавікі Ту-22М3 і адзін транспартны самалёт Ан-12 і, магчыма, пашкодзіла бамбавік Ту-95МС на авіябазах Аленья і Белая.


NV публікуе і іншыя спадарожнікавыя здымкі аэрадромаў пасля атакі беспілотнікаў.




5 чэрвеня агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што ЗША мяркуе, што падчас аперацыі «Павуцінне» ўкраінскія сілы знішчылі 20 расейскіх вайсковых самалётаў.