Прыгожын стаў найлепшым племянным жарабцом Беларусі
8- 5.06.2025, 9:42
- 3,544

Гэта конь з Берасцейскай вобласці.
На міжнароднай выставе «Белагра-2025» правялі фінал рэспубліканскага конкурсу «Найлепшы заводны конь». Было некалькі намінацый, у катэгорыі «Найлепшы заводны жарабец» перамог Прыгожын. Гэта конь з Берасцейскай вобласці, піша «Тэлеграф».
«На выставе «Белагра-2025» адзначыўся Прыгожын... але не прадусар, а племянны жарабец!»- зрабілі адсылку да расейскага музыкі ў беларускім Мінсельгасхарчы. Дзяржгазета «Мінская праўда» напісала, што Прыгожын прадставіў ААТ «Палеская Ніва» (Столінскі раён, Берасцейшчына).




Гэта жарабец беларускай запрэжанай пароды, які нарадзіўся ў 2019 годзе. «Адзначы выбітнымі пароднымі якасцямі, экстэр'ерам [знешнімі якасцямі] і спадчыннымі характарыстыкамі», — апісала журналістка выдання.


Выбралі таксама найлепшую заводную кабылу: ёю стала Казань з РСУП «Саўгас Лідскі» (Гарадзенская вобласць). Гэта жывёла таксама запрэжанай пароды, але нарадзілася крыху пазней за Прыгожына — у 2020 годзе. «Мінская праўда» напісала, што кабыла вызначылася «не толькі выдатным экстэр'ерам, але і высокім рэпрадуктыўным патэнцыялам».
А ў намінацыі «Найлепшы племянны маладняк «перамог жарабец кумір, як і Казань, прывезены з РСУП «Саўгас Лідскі». Ён нарадзіўся ў 2024-м.

