4 лiпеня 2025, Пятніца, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін паказаў свой кампутар і выкрыў уразлівасць

23
Пуцін паказаў свой кампутар і выкрыў уразлівасць

Правадыр РФ можа лёгка стаць мішэнню для хакераў.

На кампутары расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў Крамлі ўсталяваная Windows XP, якая не падтрымліваецца ўжо 11 гадоў. Так, яго ПК з неабноўленай аперацыйнай сістэмай можа лёгка стаць мішэнню для атакі з боку хакераў.

На гэта звярнулі ўвагу расейскія суполкі, вывучыўшы фота з ягонага працоўнага кабінета, апублікаваныя Крамлём сёлета. Як перадае Telegram-канал "Крымскі вецер", цяпер невядома, ці карыстаюцца тым кампутарам напраўду, але прынамсі змесціва працоўнага экрана стала час ад часу мяняецца.

Карпарацыя Microsoft выпусціла Windows XP у 2001 годзе, а ў 2014 годзе спыніла яе падтрымку. Апошняе абнаўленне бяспекі для яе выйшла ў 2019 годзе. Пры гэтым АС на працоўным кампутары Пуціна ўсё яшчэ не была абноўлена.

Расейцы заўважылі гэта з некалькіх фота на сайце Крамля. Адно з апошніх было апублікаванае ў канцы красавіка 2025 года, калі Пуцін сустракаўся з кіраўніком генштаба УС РФ Валерыем Герасімавым. Такім чынам яны прыйшлі да высновы, што пуцінскі кампутар схільны да ўразлівасцяў, выяўленых ужо пасля заканчэння падтрымкі АС.

Са звестак расійскіх суполак, пра тое, што Пуцін карыстаецца састарэлай аперацыйнай сістэмай, паведамлялася яшчэ ў 2019 годзе. Аднак з тых часоў тэхнічныя спецыялісты Крамля так і не знайшлі час паставіць яму больш сучасную і абароненую сістэму – ні імпартазамешчаную расейскую (хоць сам Пуцін рэгулярна патрабуе замяняць замежнае праграмнае забеспячэнне расейскім), ні замежную.

«Прычым, мяркуючы з фота экрана кампутара, Пуцін ім карыстаецца: так, з галоўнага экрана знік адзін з абразкоў, які быў там пэўны час», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках