Дроны атакавалі вайсковы аэрадром Мілерава ў Растоўскай вобласці РФ
9- 5.06.2025, 9:06
- 17,646

Прагрымелі выбухі.
Уночы 5 чэрвеня ў Растоўскай вобласці прагрымелі выбухі. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што дроны атакавалі вайсковы аэрадром Мілерава.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на расейскія тэлеграм-каналы.
Выканаўца абавязкаў губернатара Растоўскай вобласці Юрый Слюсар пацвердзіў атаку беспілотнікаў у Мілераўскім раёне.
Паводле ягоных слоў, у выніку падзення абломкаў БПЛА зафіксаваныя пашкоджанні на хутары Сулін. Там пашкоджаныя будынкі, электрапровады і аўтамабілі.
Расейскае Мінабароны ўжо паспела даць справаздачу, што з 22: 00 да 00: 00 над Растоўскай вобласцю нібыта збілі 11 беспілотнікаў.