Гарадзенец набыў альбом з унікальнымі здымкамі горада
5- 30.06.2025, 17:14
- 5,494

Здымкам больш за сто гадоў.
Гарадзенец Аляксандр набыў на аўкцыёне альбом 1915 года выдання са здымкамі горада. Як выглядае дарэвалюцыйны альбом, Аляксандр паказаў у ТікТоку, піша Hrodna.life.
Альбом са здымкамі Гародні быў выдадзены ў 1915 у Берліне. Кніга называецца Erinnerung an Grodno, што перакладаецца як "Памяць пра Гародню".
«Тут сабраны 20 ландшафтаў часоў Першай святовай вайны. Калі я ўдзельнічаў у аўкцыёне, бачыў некалькі здымкаў - таму я таксама разам з вамі ўпершыню гляджу», - пракаментаваў распакоўку альбома Аляксандр.
На аўкцыённай пляцоўцы OneBild стартавая сума альбома склала €28 (107 руб.). Пераможца набыў яго за €98 (375 руб.).
У альбоме, сярод іншага, ёсць здымкі набярэжнай Нёмана, Фарнага касцёла, воданапорнай вежы і побыту сельскіх жыхароў з вёсак блізу Гародні.




Які гэты альбом старых здымкаў Гародні?
Альбом выдалі ў Нямеччыне пасля таго, як нямецкае войска заняло Гародню восенню 1915 года. Каштоўнасць альбома ў яго аўтэнтычнасці,ён мае арыгінальную вокладку і пераплёт, якія захаваліся болш за 110 гадоў. Большасць здымкаў зробленыя гарадзенскімі фатографамі раней, яшчэ да Першай святовай вайны, а нямецкі выдавец проста сабраў іх пад адной вокладкай.
Гэта была папулярная практыка: удалыя кадры яшчэ царскіх часоў маглі шмат гадоў тыражавацца і пад нямецкай акупацыяй, і падчас міжваеннай Польшчы.
Цікава, што некаторыя здымкі для берлінскага альбома былі адрэдагаваныя і "палепшаныя". Напрыклад, на здымку манастыра выдалілі “непрывабны” будынак злева і дамалявалі сцяну царквы.