У Полацкім раёне выратавалі шасцярых турыстаў
4- 30.06.2025, 15:41
- 3,118

Моцны вецер перавярнуў сапборды і прыбіў байдаркі да берага.
Работнікі Полацкага АСВОДу 29 чэрвеня выратавалі на возеры Янава шэсць чалавек, якія каталіся на сапбордах і байдарках. Пра гэта паведамляе МНС.
Ратавальнікі, якія дзяжурылі на фестывалі воднага турызму «Зорная Дыядэма Полацкай зямлі», заўважылі, што вецер перавярнуў сапборды з двума турыстамі за 100 метраў ад берага.
У гэты ж час паступіла інфармацыя, што на супрацьлеглым беразе возера патрэбна дапамога чатыром удзельнікам фестывалю на байдарках, якіх парывамі моцнага ветру прыбіла да прыбярэжных зараснікаў трыснягу, а самастойна выбрацца яны не маглі.