28 лiпеня 2025, панядзелак, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінкультуры Азербайджана выступіла з жорсткімі абвінавачваннямі на адрас расейскіх сілавікоў

8
Мінкультуры Азербайджана выступіла з жорсткімі абвінавачваннямі на адрас расейскіх сілавікоў

Паміж Баку і Масквой іскрыць.

У «дэманстратыўных, мэтанакіраваных і пазасудовых забойствах» азербайджанцаў у Свярдлоўскай вобласці РФ абвінаваціла расейскіх сілавікоў Міністэрства культуры Азербайджана. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на афіцыйнай старонцы ведамства ў сацсетцы X.

«Улічваючы дэманстратыўныя, мэтанакіраваныя і пазасудовыя забойствы і акты гвалту, учыненыя праваахоўнымі органамі Расейскай Федэрацыі ў дачыненні да азербайджанцаў па этнічнай прыкмеце ў Свярдлоўскай вобласці Расеі, а таксама прымаючы да ўвагі, што такія выпадкі ў апошні час набылі сістэматычны характар, касуюцца ўсе запланаваныя мерапрыемствы, якія праводзяцца пры ўдзеле дзяржавы і прыватных арганізацый Расеі — у тым ліку канцэрты, фестывалі, спектаклі, выставы і іншыя», — паведаміла Азербайджанскае ведамства.

Дачыненні Масквы і Баку ў чарговы раз пагоршыліся на мінулым тыдні пасля арышту ў Екацярынбургу некалькіх азербайджанцаў, паводле расейскай версіі — у сувязі з крымінальнымі злачынствамі, піша BBC.

28 чэрвеня ўправа Следчага камітэта Свярдлоўскай вобласці паведаміла аб «спыненні дзейнасці этнічнай злачыннай групы», была распачатая крымінальная справа аб забойстве групай асоб паводле папярэдняй змовы, заказным забойстве і замаху на яго. Паводле версіі следства, падазраваныя маюць дачыненне да некалькіх забойстваў і замахаў у Екацярынбургу ў 2001, 2010 і 2011 гадах.

«Екатеринбург онлайн» пісаў аб затрыманні дзясяткаў азербайджанцаў у Екацярынбургу. У Баку сцвярджаюць, што 27-28 чэрвеня былі затрыманыя больш за 50 грамадзян Азербайджана, некалькі чалавек пацярпелі і двое загінулі. Расейскія ўлады нічога не гавораць аб загінулых.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках