24 чэрвеня 2025, aўторак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па ядзернай трыядзе: УРФ няма рэсурсаў для замены стратэгічных бамбавікоў

1
Удар па ядзернай трыядзе: УРФ няма рэсурсаў для замены стратэгічных бамбавікоў

Унікальная аперацыя СБУ «Павуцінне» ўвайшла ў гісторыю.

Унікальная аперацыя СБУ пад назвай «Павуцінне», падчас якой FPV-дроны пашкодзілі і знішчылі стратэгічныя бамбавікі РФ, стала першым у гісторыі выпадкам паспяховай атакі такога кшталту. У выніку расейскаму войску была нанесеная шкода, якая не паддаецца простаму фінансаваму падліку.

У сваім матэрыяле аналітыкі Defense Express высвятлялі маштаб нанесенай шкоды расейскай стратэгічнай авіяцыі, а таксама разбіраліся ў пытанні аднаўлення яе патэнцыялу.

Паводле афіцыйных звестак СБУ, страты Расеі ацэньваюцца на 7 мільярдаў даляраў. Аднак каб высветліць рэальны маштаб нанесенай шкоды неабходна ўзяць пад увагу той факт, што гаворка ідзе аб незваротных стратах, паколькі ў РФ новыя стратэгічныя бамбавікі не вырабляюцца.

Абмежаванні ў вытворчасці стратэгічнай авіяцыі РФ

Аналітыкі адзначылі, што ўдары па авіяцыі супраціўніка наносіліся такім чынам, каб яны не падлягалі рамонту. І кожная страта падобнага самалёта незваротная ў агляднай будучыні, бо з 1990-х гадоў Расея фактычна спыніла серыйную вытворчасць новых стратэгічных бамбавікоў.

Да прыкладу, на сённяшні дзень новыя Ту-160М2 збіраюцца з пакінутых з савецкіх часоў карпусоў. З 2022 года ўдалося сабраць толькі дзве новыя машыны, яшчэ дзве знаходзяцца на розных стадыях зборкі. Усе астатнія Ту-160 праходзяць мадэрнізацыю. З розных звестак, у распараджэнні ВКС РФ знаходзіцца ад 12 да 18 гэтых самалётаў, пры гэтым да пяці з іх знаходзяцца на мадэрнізацыі на заводзе ў Казані.

З Ту-95МС сітуацыя яшчэ больш складаная: вытворчасць гэтых самалётаў спыненая цалкам. Агульная колькасць такіх машын у Расні ацэньваецца ад 40 да 60, але далёка не ўсе знаходзяцца ў лётным стане. З 2013 года ад 18 да 27 з іх прайшлі мадэрнізацыю да версіі Ту-95СМ для выкарыстання крылатых ракет Х-101.

Што тычыцца Ту-22М3, ён фармальна належыць да далёкіх, а не стратэгічных бамбавікоў, і здольны несці толькі ракеты Х-22 і Х-32. Спробы мадэрнізацыі да версіі Ту-22М3М з пашыраным спектрам узбраення прасоўваюцца вельмі павольна, нягледзячы на наяўнасць карпусоў, якія захоўваліся пад адкрытым небам з 1990-х гадоў.

Праект ПАК ДА як альтэрнатыва страчаным самалётам

Аўтары публікацыі падкрэслілі, што адзінай рэальнай магчымасцю для РФ кампенсаваць страты стратэгічных бамбавікоў з'яўляецца распрацоўка і вытворчасць новага тыпу — ПАК ДА. Аднак нават у гэтым кірунку тэрміны надзвычай аддаленыя. Канчатковая канфігурацыя была зацверджана толькі ў 2021 годзе, а да цяперашняга часу, з адкрытых звестак, існуе толькі статычны ўзор для наземных выпрабаванняў.

Такім чынам, масавая вытворчасць ПАК ДА можа пачацца не раней за 2027 год, і гэта пры спрыяльным развіцці падзей. Пры гэтым кошт падобнай праграмы надзвычай высокі.

«Аднаўленне страт стратэгічных бамбавікоў для РФ - гэта пра сапраўды мільярдныя страты, пры гэтым значна большыя за 7 млрд даляраў, а таксама пра сярэднюю і доўгатэрміновую перспектыву», — рэзюмавалі аналітыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках