У Горадні варона разбіла шкло ў аўто
13- 7,668
Відэафакт.
Птушка пашкодзіла лабавое шкло ў адной з іншамарак, прыпаркаваных непадалёк ад гарадзенскага аўтавакзала, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
«У міліцыю звярнулася 55-гадовая жыхарка абласнога цэнтру. Жанчына выявіла скол на лабавым шкле свайго аўтамабіля, калі вярталася з працы. Дзякуючы ўстаноўленым камерам відэаназірання супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Горадні аператыўна вылічылі «хулігана». Ім выявілася… птушка. Варона скінула на іншамарку невядомы прадмет. Пасля атакі, не страчваючы часу, схавалася», - паведамляе міліцыя.
Вароны вядомы тым, што нярэдка скідаюць прадметы з вышыні. Такім чынам яны альбо проста бавяцца, альбо, да прыкладу, спрабуюць раскалоць арэх, каб потым з'есці яго.