24 лiпеня 2025, Чацвер, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія гатовая прыняць у сябе знішчальнікі з ядзернай зброяй

2
Эстонія гатовая прыняць у сябе знішчальнікі з ядзернай зброяй

Такія самалёты прысутнічалі ўжо на тэрыторыі балтыйскай краіны.

Эстонія гатовая прыняць на сваёй тэрыторыі знішчальнікі, якія могуць несці ядзерную зброю. Пра гэта на фоне рашэння Брытаніі закупіць у ЗША 12 шматцэлявых знішчальнікаў F-35A заявіў эстонскі міністр абароны Хана Пеўкур, перадае ERR.

Са слоў Пеўкура F-35A ужо размяшчаліся ў Эстоніі ў рамках ратацыйнай місіі паветранай паліцыі NATO. Такія практыкі, дадаў кіраўнік Мінабароны, будуць працягвацца і надалей.

«F-35 ужо былі ў Эстоніі, і хутка зноў вернуцца ў парадку ратацыі. Мы гатовыя і надалей прымаць на сваёй тэрыторыі хаўруснікаў, таксама і тых, хто выкарыстоўвае такія платформы», – заявіў Пеўкур.

Раней Politico пісала, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа паспрабаваць захапіць усходнюю Эстонію.Прынамсі, гаворка ідзе пра горад Нарва. Гэта трэці па велічыні горад Эстоніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках