Эксперт патлумачыў, чаму з лініі фронту ва Ўкраіне зніклі жаўнеры КНДР
3- 27.06.2025, 16:44
- 8,038

У Кім Чын Ына ёсць іншыя прыярытэты.
Войска Паўночнай Карэі цяпер налічвае каля 1,5 млн вайскоўцаў, таму тэарэтычна аддаць у распараджэнне Расеі 100 тысяч з іх не было б праблемай. Але, падобна, што цяпер у Кім Чэн Ына ёсць іншыя прыярытэты, заявіў у эфіры Radio NV вайсковы эксперт, заснавальнік БО «Рэактыўная пошта» Павел Нарожны.
«Акрамя таго, у іх ёсць да 4 млн рэзервістаў, якіх могуць вельмі хутка мабілізаваць. Але трэба разумець, што Пуцін павінен даць нешта такое Кім Чын Ыну, каб было за што купіць. Таму што гэтыя 11 тысяч, якія да нас прыязджалі, яны ехалі вучыцца, атрымліваць баявы досвед. Таму мне здаецца, што казаць, што зараз нейкія дзясяткі ці сотні тысяч байцоў з КНДР паедуць ваяваць ва Украіну - гэта мала магчыма», - сказаў Нарожны.
Ён дадаў, што цяпер для Кім Чын Ына важнейшым ёсць пытанне Паўднёвай Карэі, на якую ён хацеў бы пайсці вайной.
"Але ўсё роўна выключаць верагоднасць, што могуць з'явіцца вайсковыя або інжынерныя падраздзяленні, або рабочыя, якія могуць збіраць тыя ж "Шахеды" - дакладна не трэба", - дадаў Нарожны.