На Расею паляцяць дзясяткі тысяч дальнабойных дронаў
25- 27.06.2025, 15:19
- 32,378

Умераў паведаміў пра важную пастанову.
Украіна плануе павялічыць колькасць удараў дальнабойнымі дронамі па тэрыторыі Расеі ў некалькі разоў. Гэта будуць дзясяткі тысяч дронаў.
Пра гэта заявіў міністр абароны Рустэм Умераў, паведамляе карэспандэнт РБК-Украіна.
Як адзначыў міністр, летась Украіна распрацавала план сістэмных дальнабойных аперацый і закантрактавала некалькі дзясяткаў тысяч дальнабойных дронаў (deep strike), што дазволіла рэгулярна рабіць высокадакладныя ўдары па крытычных цэлях ворага.
Паводле яго слоў, усе пастаўкі дронаў адбываюцца па графіку, а выкананне аперацый ажыццяўляецца штодня згодна з зацверджанымі планамі.
«Прыкладна два тыдні таму было прынятая пастанова павялічыць колькасць аперацый у некалькі разоў, і ўжо рыхтуецца кантрактацыя новых дзясяткаў тысяч дальнабойных дронаў, каб нарасціць інтэнсіўнасць і маштаб удараў», - сказаў ён журналістам.
Украіна нарошчвае ўласныя прамысловыя магчымасці
Умераў паведаміў: сёння ўкраінскія вытворцы дасягнулі ўзроўню, які дазваляе вырабляць больш за 4 мільёны дронаў у год.
«І сёлета ў нас будзе пастаўлена на фронт больш за 4 мільёны дронаў. Ужо фронт атрымаў да 1,5 млн дронаў», – сказаў ён.