Выходныя ў Беларусі пачнуцца нязвыкла
1- 27.06.2025, 15:14
- 7,858

Але галоўныя змены чакаюцца ў пачатку ліпеня.
На раніцу і дзень суботы, 28 чэрвеня, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведаміў Белгідрамет. Чакаюцца навальніцы і прыкладна "роўная" тэмпература ў межах 20-25 градусаў цяпла.
Падставай для абвяшчэння аранжавага ўзроўню небяспекі стала тое, што раніцай і днём суботы, 28 чэрвеня, у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. У дзённы час у Менску парывы ветру дасягнуць 15-18 м/с.
Апрлч гэтага, у суботу на большай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +11… +17°С, днём +16… +22°С, на захадзе да +24°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.
У нядзелю, 29 чэрвеня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, днём на большай частцы моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +9… +16°С, днём +19… +26°С.
А ў панядзелак, 30 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, днём на большай частцы моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +8… +13°С, днём +18… +24°С.
Змены ў прахалодным і дажджлівым для лета надвор'і чакаюцца ў пачатку ліпеня.