25 лiпеня 2025, Пятніца, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

« Гаўляйтэр » Крыма Аксёнаў панічна баіцца ліквідацыі

12
« Гаўляйтэр » Крыма Аксёнаў панічна баіцца ліквідацыі
Сяргей Аксёнаў

Расейскі стаўленік перасоўваецца з мабільнай РЭБ.

Прызначаны Расеяй у часова акупаваным Крыме гаўляйтар Сяргей Аксёнаў усё больш баіцца за сваё жыццё. На паўвыспе ён зараз перасоўваецца з мабільнай сістэмай радыёэлектроннай барацьбы.

У цэлым жа здраднік імкнецца як мага менш з'яўляцца на публіцы, калі ж зрабіць гэтага не ўдаецца - намагаецца , каб яго перамяшчэнні былі максімальна схаванымі і хуткімі. Пра гэта паведамілі ў ваенным руху ўкраінцаў і крымскіх татараў «Атеш».

Гаўляйтара, якому жыхары паўвострава далі мянушку «Гоблін», у Сімферопалі заўважылі па тым, што раз'язджае на аўто з мабільным РЭБ.

«Агент «Атэш» зафіксаваў перамяшчэнне кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Крыма Сяргея Аксёнава ў Сімферопалі. У картэжы яго суправаджэння была заўважана машына з аўтамабільным РЭБ. У апошні час на ўсёй паўвыспе ўзмацняюцца меры бяспекі. Пасля нядаўніх аперацый Сіл абароны Украіны калабарант Аксёнаў асцерагаецца магчымага ўдару FPV-дронам з мэтай ліквідацыі. У сувязі з гэтым яго ўсё радзей можна ўбачыць у публічных месцах, а яго перасоўванні імкнуцца зрабіць максімальна ўтойлівымі і хуткімі», – адзначылі ў «Атэш».

Нягледзячы на тое, што гаўляйтар відавочна перабольшвае ўласную значнасць, адплата за зробленае, абяцаюць у руху, яго немінуча дагоніць.

«Са свайго боку мы працягваем назіранне за дзеяннямі акупантаў у Крыме і перадаем усю сабраную інфармацыю Сілам абароны Украіны. Ад нашых вачэй не схаваецца ніхто — мы гарантуем, што кожны акупант сутыкнецца са справядлівым пакараннем за свае злачынствы!» - заявілі ў «Атэш».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках