Названыя самыя танныя краіны ЕЗ
5- 27.06.2025, 17:27
- 14,190

Самыя дарагія - Данія і Люксембург.
Румынія ў 2024 годзе была "самай таннай" краінай ЕЗ ў кошце прадуктаў харчавання, а ў шэрагу іншых катэгорый "самай таннай" была Балгарыя.
Як паведамляе «Европейская правда», інфармацыю пра гэта апублікавала нацыянальнае статыстычнае ведамства, прыводзячы дадзеныя Еўрастата.
У катэгорыі "прадукты харчавання і безалкагольныя напоі" Румынія ў 2024 годзе была самай таннай краінай ЕЗ, на наступных пазіцыях пасля яе - Славакія і Польшча.
У той жа час самымі дарагімі гэтыя тавары былі ў Люксембургу і Даніі.
Балгарыя стала "лідарам нізкіх коштаў" алкаголю і тытунёвых вырабаў, адзення і абутку, паліва і камунальных паслуг.
Таксама Румынія з Балгарыяй мелі самыя нізкія кошты ў сферы забаў і адпачынку.
Данія была самай дарагой краінай ЕЗ ў коштах адзення і абутку, транспарту, культуры і забаў, а таксама рэстарацыяў, а Ірландыя - ў кошце алкаголю, тытуню, паліва і камунальных паслуг.